Avsnitt
-
Генерал-дрывасек і топавы "Грошык" — "Раніца з Еўрарадыё" за 24 траўня by Euroradio
-
Візіт Пуціна і атака на Польшчу — Еўразум за 23 траўня | Новости Беларуси за 23 мая by Euroradio
-
Saknas det avsnitt?
-
Другім па колькасці чалавек у спісе (разам з “Еўрапейскім выбарам”) і па медыйнасці (пасля спісу “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду”) на выбарах у Каардынацыйную раду з’яўляецца спіс “Блок Пракоп’ева — Ягорава”. У спісе 34 чалавекі, ён аб’ядноўвае прадстаўнікоў беларускіх дыяспар з 13 краін свету і яго асноўныя спікеры (найперш Кныровіч і Пракоп’еў) вядуць даволі агрэсіўную рэкламную кампанію сваёй каманды. Працуюць “блочнікі” крэатыўна, але і без, скажам мякка, супярэчлівых дзеянняў і выказванняў і ў іх не абыходзіцца.
Навошта ідзе ў Каардынацыйную раду і што яго звязвае з Андрэем Ягоравым — як фармаваўся спіс “Блока…”? Ці ёсць сэнс у існаванні КР, што карыснага яна можа зрабіць для беларусаў і што праз яе плануюць рэалізаваць прадстаўнікі “Блока…”? Якімі бачыць узаемаадносіны абноўленай КР з Офісам Ціханоўскай і АПК, якія мае прэтэнзіі да незалежных СМІ і што рыхтуе для Лукашэнкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар выбарчага спісу “Блок Пракоп’ева — Ягорава”, бізнесмен, блогер Вадзім Пракоп’еў -
23 траўня ў эфіры Еўрарадыё — добраахвотніца, былая камандзір медычнай роты палка імя Кастуся Каліноўскага Настасся “Север” Махамет.
У пераважнай сваёй большасці беларусы не ўсведамляюць ні таго, што такое свабода, ні яе каштоўнасці. Да ўсяго, яны і не гатовыя яе прыняць. Бо свабода — гэта яшчэ і адказнасць за выбар, які ты робіш, і за твае дзеянні. Таму сёння для нас галоўнае — знайсці ў сабе смеласць прыняць свабоду, перакананая Настасся “Север” Махамет.
Пра тое, ці здолее беларускае грамадства знайсці ў сабе сілы, каб паразумецца, ці мае яна на беларусаў крыўду і пра важнасць нацыянальных каштоўнасцяў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Настассяй “Север” Махамет. -
Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду будзе праходзіць анлайн з 25 па 27 траўня ўключна. А паколькі вопыт такога галасавання для беларусаў новы, то і ўвага вялікая да прапанаванай магчымасці. Дакладней, да распрацаванай камандай Паўла Лібера платформы Belarus ID. Але маючы вопыт гісторый, калі дадзеныя беларусаў з розных чатаў альбо баз траплялі ў рукі лукашэнкаўскіх сілавікоў, перасцярогаў і недаверу да гэтай платформы і яе бяспекі ў беларусаў шмат.
Што з сябе ўяўляе платформа Belarus ID і што трэба зрабіць, каб з яе дапамогай прагаласаваць? Ці магчыма абыйсці абмежаванне галасавання па пашпарце ў выпадку беларусаў, якія гэтага пашпарта не маюць? Ці гарантуюць распрацоўшчыкі Belarus ID, што звесткі людзей не патрапяць у рукі сілавікоў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду Belarus ID, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер. -
Скандаліст Азараў і хітрыя манашкі — "Раніца з Еўрарадыё" за 23 траўня by Euroradio
-
Міжнародны крымінальны суд можа выдаць ордар на імя прэм’ера Ізраіля Нетаньяху. А вось такога ж ордара на імя Аляксандра Лукашэнкі дагэтуль чамусьці няма. Тут альбо Павел Латушка слаба стараецца, альбо (што больш імаверна) у некага не хапае палітычнай волі прыняць такое рашэнне. І старшыня Еўракамісіі можа колькі хоча заклікаць рэжым вызваліць палітвязняў, але Лукашэнка не толькі нікога не вызваляе, але і зноў кідае за краты тых, хто мусіў выйсці на свабоду. Як Паліна Шарэнда-Панасюк ці айцец Павел Лемех.
Чаму дагэтуль ордар на Лукашэнку Міжнародны крымінальны суд не выдае, а для Нетаньяху чысты бланк ужо падрыхтаваны? Сітуацыя з палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк — гэта ўжо выхад на плато рэпрэсій альбо яшчэ не і ці варта разлічваць на нейкія перамовы з рэжымам? Ці будуць наступствы для Беларусі ў выніку гібелі прэзідэнта Ірана Раісі і чаго Пуцін таемна ляціць да Лукашэнкі? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам -
Чым бліжэй да галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду, тым грамчэй гучыць крытыка — як у бок самаго гэтага працэсу, так і Каардынацыйнай рады, і асобных прэтэндэнтаў (ці нават цэлых выбарчых спісаў), якія вырашылі пазмагацца за мандат дэлегата КР. Маўляў, і ніякія гэта не выбары, і сам гэты орган нікога насамрэч не прадстаўляе, аўтарытэта не мае і ні на што не ўплывае. Да ўсяго, ёсць пытаннечкі да асобных палітыкаў наконт іх разумення нацыянальных каштоўнасцей і інтарэсаў.
Што не тое з “выбарамі” ў Каардынацыйную раду і чаму яна не можа быць прадстаўнічым органам хаця б беларусаў замежжа? Якое дачыненне да сённяшніх палітычных працэсаў унутры беларускіх дэмсіл маюць пытанні нацыянальных інтарэсаў? Ці залежыць легітымнасць КР ад колькасці людзей, якія прагаласуюць, і пры чым тут легітымнасць Ціханоўскай? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым -
Жыццё не па сродках і 90-я ад "Беларусьфільма" — "Раніца з Еўрарадыё" за 22 траўня by Euroradio
-
Паліна не выйшла і хата за КР — Еўразум за 21 траўня | Новости Беларуси за 21 мая by Euroradio
-
Мы шмат чулі пра тое, як у 2020 годзе актывізаваліся беларусы ва ўсім свеце. Дзесьці дыяспары прачнуліся наноў, дзесьці стварыліся з нуля, дзесьці новыя людзі з тых беларусаў, што даўно жывуць за мяжой, адрадзілі суполкі ў сваіх гарадах, ад якіх заставалася толькі назва. Гэтая актыўнасць беларускай дяспары, раскіданай па ўсім свеце, працягваецца і цяпер. Але што дзіўна: са “старой” дыяспары, ад тых людзей, якія і 30 ці 40 гадоў таму працягвалі беларускую справу далёка ад радзімы, ніхто не падажаў вылучыцца кандыдатам на выбарах у Каардынацыйную раду новага склікання. Апроч аднаго чалавека…
Чаму ніхто з актывістаў “старой” дыяспары не балатуецца ў Каардынацыйную раду? Ці ёсць падзел паміж беларусамі “старой” дыяспары і новапрыбылымі, у чым ён выяўляецца? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай і ці чакае структуры дэмсіл, якія былі створаныя пасля 2020 года, лёс Рады БНР? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць прадстаўнік беларускай дыяспары Канады, доктар Пётра Мурзёнак і лiдарка выбарчага спiсу "Голас дыяспар — Адзiнства па-над межамi", лiдарка суполкі беларусаў Сан-Францыска, сяброўка Асацыяцыі беларусаў у Амерыцы Надзея Нортан -
Моладзевы выбарчы спіс “Моладзевы наступ” дзіўным чынам атрымаў апошні нумар сярод усіх выбарчых суб’ектаў — №12. Што ніякім чынам не паўплывала на імпэт і крэатыўнасць удзельнікаў і ўдзельніц спіса. Безумоўна, у “МН” знойдуцца прыхільнікі, якія прагаласуюць за іх на выбарах у Каардынацыйную раду, але пытанне ці ведае “моладзь” ува што яна насамрэч увязваецца, пакуль застаецца адкрытым.
Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і ці насамрэч яны хочуць патрапіць у КР, ці гэтая кампанія для іх не больш, як сродак заявіць пра сябе? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйнай рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кандыдаты ў дэлегаты Каардынацыйнай рады з выбарчага спіса №12 “Моладзевы наступ”, лідарка спіса Ліза Пракопчык і былая палітзняволеная, №3 у спісе Алана Гебрэмарыям. -
Сваю працу выбарчая камісія па выбарах у Каардынацыйную раду пачала з “рэзкіх” рашэнняў. Не зарэгістравалі цэлы выбарчы спіс і адмовілі ў рэгістрацыі кандыдаткай у дэлегаты КР цэлай прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліне Коўшык. Коўшык потым, што праўда, зарэгістравалі, а вось спіс — не. Вось толькі далей камісію, выглядае на тое, чакаюць больш складаныя і напружаныя часы…
Што ў працы выбарчай камісіі было нечаканым і ці гатовыя былі сябры камісіі да такой працы? Якія парушэнні, апроч узгаданых, былі заўважаныя і як каралі парушальнікаў? Ці быў ва ўсіх роўны доступ да СМІ і якіх вынікаў галасавання чакаюць у камісіі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшыня выбарчай камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду Алена Прыходзька -
Назіраючы за выбарчай кампаніяй у Каардынацыйную раду, мы не забыліся і пра іншыя знакавыя даты і падзеі. Да прыкладу, што 15 траўня ў свеце, а ў тым ліку і ў Беларусі, адзначаецца Дзень сям’і, а 17 траўня — Міжнародны дзень супраць гамафобіі, трансфобіі і біфобіі. Што ў выпадку з сем’ямі, што з гамафобіяй у беларусаў, на вялікі жаль, не ўсё добра. А лукашэнкаўскі рэжым, замест таго, каб праблемы ў гэтых сферах выпраўляць, разважае пра “традыцыйныя сямейныя каштоўнасці”. Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай у чарговым выпуску Gender Gap
-
Адпрацоўка вёсак і гвардыя Карпянкова — "Раніца з Еўрарадыё" за 21 траўня by Euroradio
-
У выбарчых спісах даволі шмат блогераў ды медыйных персон, якія выявілі жаданне стаць дэлегатамі Каардынацыйнай рады новага склікання. Балатавацца ці не залежыла не ад палітычнага досведу ці яго адсутнасці, а ад палітычных амбіцый альбо шчырага жадання дамагчыся нейкіх зменаў. Пажадана — у Беларусі, але як мінімум — у дэмакратчных сілах і ў становішчы беларусаў за мяжой. Калі ж цягам 2 гадоў, на якія абіраецца гэты склад КР, яны ніякіх зменаў да лепшага дамагчыся не здолеюць, то ўсім сённяшнім палітыкам варта будзе “шукаць нармальную працу” па-за палітыкай.
Што падштурхнула да ўдзелу ў выбарах і як фармавалася каманда? Чаго хочуць дамагчыся з дапамогай Каардынацыйна рады, з якой праграмай ідуць? Ці лічаць КР сапраўды сур’ёзнай структурай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка, лідарка выбарчага спісу “Хопіць баяцца” на выбарах у Каардынацыйную раду Таццяна Мартынава - Visa fler